Кіраўнік сэпаратыстаў «Нэрпа» хацеў зьбегчы з Марыюпаля ў Беларусь

13 чэрвеня на чыгуначнай станцыі «Харкаў-пасажырскі» супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баявікоў «Чачэна», які прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеных супрацьстаяньнях супраць украінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны
Баявік з пазыўным «Нэрпа» быў гранатамётнікам — паведамляе прэс-служба СБУ.
Нэрпа — 51-гадовы жыхар Марыюпаля. Ён плянаваў уцячы з Украіны ў Беларусь на цягніку «Марыюпаль-Баранавічы».

Усталявана, што Нэрпа знаходзіцца ў вышуку па падазрэньні ў разбоі, рабаўніцтве і незаконным авалоданьні транспартным сродкам.