Вызваленьне Марыюпаля ад баевікоў групоўкі «ДНР»

Your browser doesn’t support HTML5

Байцы Нацыянальнай гвардыі і СБУ, якія задзейнічаныя ў антытэрарыстычнай апэрацыі, у пятніцу раніцай пасьпяхова вызвалілі цэнтар Марыюпаля ад сэпаратыстаў. Разгромлены штаб групоўкі «ДНР», якая ва Ўкраіне афіцыйна прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй. Бой працягваўся некалькі гадзін, загінулі 4 вайскоўцаў, адзін знаходзіцца ў цяжкім стане. Сапёры разьмінавалі некалькі будынкаў у цэнтры горада. Страты баевікоў так званай «ДНР» складаюць некалькі дзясяткаў чалавек. Спэцназаўцы і вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі перасьледуюць баевікоў у прыватным сэктары і ў ваколіцах Марыюпаля.