Шчасьлівая маці Наста Дашкевіч — фота

Наста Дашкевіч у радзільні. Фота з Facebook Зьміцера Дашкевіча

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч наведаў сваю жонку Насту ў радзільным доме і пабачыў нованароджаную дачку.
Зьміцер Дашкевіч шчыра падзякаваў усім, хто вітаў яго з Настай з нараджэньнем дачкі.

Учора ўвечары Зьміцер здолеў наведаць жонку і пабачыць дзіця.

Зьміцер дазволіў Свабодзе апублікаваць фота шчасьлівай маці — Насты Дашкевіч, якое ён зрабіў у радзільным доме.

Зьміцер Дашкевіч — сустаршыня незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту», колішні палітвязень, адбываў пакараньне за падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010-га.

Наста Дашкевіч (Палажанка) — паплечніца Зьмітра па «Маладым фронце». Пасьля разгону Плошчы-2010 некалькі тыдняў правяла ў турме КДБ. Стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць. Узнагароду ўручала дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.