У Краматорску за ноч зьнішчаныя 40 баевікоў

Апрача таго сілы антытэрарыстычнай апэрацыі разбурылі інжынэрную машыну разгароджваньня, якою карысталіся прарасейскія ваяўнікі ў Данецкай вобласьці.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні кіраўніка Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрыя Тымчука.

«Паводле апэратыўных зьвестак групы „Інфармацыйны супраціў“, мінулай ноччу тэрарыстамі зь мінамётаў быў абстраляны аэрадром у Краматорску. Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі адкрылі агонь у адказ. У выніку было зьнішчана 2 мінамёта баевікоў і 1 інжынэрная машына рагароджваньня ІМР, якая выкарыстоўвалася тэрарыстамі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле зьвестак Тымчука, каля 40 баевікоў у ходзе апэрацыі было зьнішчана. Сярод украінскіх сілавікоў страт няма.