У Ваўкавыску затрымалі мэра Ангарску

Цяпер мэр Ангарску Ўладзімер Жукаў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Ваўкавыску.
Вырашаецца пытаньне аб меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, паведамілі ў пракуратуры Гарадзенскай вобласьці.

Жукаў падазраецца ў растраце бюджэтных сродкаў. Сьледзтва вынесла пастанову аб прыцягненьні яго ў якасьці абвінавачанага ў растраце, Ангарскі гарсуд абраў меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. У Расеі Жукава абвясьцілі ў вышук 30 красавіка гэтага году.

Рашэньне аб экстрадыцыі мэра Ангарску будзе прымаць Генпракуратура Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.