Вашынгтон дапамагае Малдове

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які ўдзельнічаў у цырымоніі інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, сустрэўся ў Кіеве з прэзыдэнтам Малдовы Мікалае Цімафці.
Як абвясьціў Белы дом, 7 чэрвеня віцэ-прэзыдэнт заявіў, што Вашынгтон мае намер аказаць Малдове дадатковую фінансавую дапамогу васем мільёнаў даляраў. Амэрыканскія ўлады лічаць, што гэтыя сродкі дапамогуць падтрымаць «эўрапейскі выбар» Малдовы і зьменшаць «ўразьлівасьць» Кішынэва перад вонкавым ціскам.

Белы дом абвясьціў, што новы пакет фінансавай дапамогі стане дадаткам да анансаванай 3 сакавіка падтрымцы Кішынэву 2,7 мільёна даляраў. Сродкі накіроўваліся Малдове для павелічэньня эфэктыўнасьці вытворчасьці і росту канкурэнтаздольнасьці — у сувязі з пэрспэктывамі выхаду малдаўскай прадукцыі на эўрапейскі рынак. Сёлета агульны аб’ём амэрыканскай фінансавай дапамогі, якая накіроўваецца Кішынэву, складзе 31 мільён даляраў.