Абама і Парашэнка сустрэліся ў Варшаве

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і новаабраны прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэліся ў сераду ў Варшаве. Зьмест сэансу пакуль не вядомы.

Парашэнка, як і Абама, прыбылі ў польскую сталіцу напярэдадні і ў прыватнасьці ўзялі ўдзел ва ўрачыстай вячэры з нагоды ўручэньня прэміі «Салідарнасць», якой ўзнагародзілі лідэра крымскіх татараў Мустафу Джамілёва.

Неўзабаве пасьля свайго прыезду ў Варшаву Барак Абама выступіў з заявай пра тое, што просіць Кангрэс вылучыць сродкі на павелічэньне вайсковай прысутнасьці ЗША ў Эўропе.