На Луганшчыне ідзе бой. Задзейнічаныя авіяцыя і бронетэхніка

Каля аддзелу памежнай службы «Дзякава» працягваецца баявое сутыкненьне ўкраінскіх памежнікаў з групоўкай тэрарыстаў.
Пра гэта на сваёй фэйсбук-старонцы напісаў кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Цімчук.

«Прыбыла авіяцыя АТА, аднак яе дзеяньні ускладненыя, бо ў цемры складана вызначыць пазыцыі тэрарыстаў – яны прыпыняюць агонь з набліжэньнем авіяцыі», – паведамляе ён.

Адначасова штаб Антытэрарыстычнай апэрацыі выслаў памежнікам падмацаваньне на бронетэхніцы.

Сёньня ўвечары каля 80 тэрарыстаў пачалі штурм аддзелу памежнай службы «Дзякава» Луганскага памежнага атраду Ўкраіны.