Ва Ўкраіне разьвіталіся з 17 вайскоўцамі, якія загінулі пад Валнавахай

Your browser doesn’t support HTML5

Маці плакалі над таннымі салдацкімі трунамі. Камандзір, які іх прывёз, упаў ад інфаркту ля трапу самалёта.
Труны зь целамі вайскоўцаў з 51-й Уладзімер-Валынскай брыгады даставілі ў Роўна двума вайскова-транспартнымі самалётамі.

У разьвітальнай цырымоніі на палігоне ўзялі ўдзел тысячы вайскоўцаў і ганаровая варта са Львова. Сюды прыбылі сваякі, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і ўлады з населеных пунктаў, адкуль былі загінулыя.