У Луганскай вобласьці ідзе бой паміж украінскімі салдатамі і баевікамі

У горадзе Новаайдар Луганскай вобласьці ідзе бой паміж украінскімі сілавікамі і прарасейскімі баевікамі, у Новаайдарскім раёне тэрарысты захапілі 4 выбарчыя ўчасткі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Камітэту выбарцаў Украіны Аляксандар Чарненка.

«У Новаайдарскім раёне захапілі 4 участкі. У самым Новаайдары ідзе жорсткі бой паміж ваеннымі і сэпаратыстамі».

У Луганскай вобласьці выбары прэзыдэнта Ўкраіны праходзяць толькі ў дзьвюх з 12 выбарчых акругаў.