Сьледчыя высьвятляюць акалічнасьці сьмерці заўзятара зь Фінляндыі. Цела заўзятара было знойдена ў адной з кватэраў у Менску.
«Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску высьвятляе акалічнасьці сьмерці грамадзяніна Фінляндыі 1961 года нараджэньня», — паведаміў Інтэрфаксу афіцыйны прадстаўнік СК па Менску Аляксандар Герасімаў.
«Труп мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай сьмерці і цялесных пашкоджаньняў знойдзены каля 17.00 у кватэры на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Кватэру ён здымаў на час ЧС па хакеі», — заявіў Герасімаў.
«На месцы працуюць сьледчыя, супрацоўнікі міліцыі і экспэрты Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў. Першапачатковыя праверкі не даюць падстаў меркаваць, што сьмерць можа насіць крымінальны характар», — адзначыў прадстаўнік СК.