Швэйцарцы не захацелі ўводзіць найвышэйшы ў сьвеце мінімальны заробак

Грамадзяне Швэйцарыі на рэфэрэндуме аб увядзеньні самага высокага ў сьвеце мінімуму заработнай платы адхілілі гэтую прапанову.
Станоўчы адказ выбарцаў азначаў бы ўстанаўленне мінімальнай аплаты працы памерам 25 даляраў за адну гадзіну, або ў пераліку на месяц — чатырох з паловай тысяч даляраў.

Прыхільнікі павышэньня мінімальнай зарплаты сьцьвярджаюць, што гэтага патрабуюць высокія цэны ў Швэйцарыі. Але крытыкі лічаць, што павелічэньне аплаты працы прывядзе да падаражэньня тавараў і паслуг і, такім чынам, будзе спрыяць росту беспрацоўя.

Швэйцарыя — адна з найбагацейшых краінаў свету. Аднак у краіне не існуе заканадаўча ўстаноўленай ніжняй мяжы заработнай платы.