Зьвесьці татуіроўку разьбітай лямпачкай

Your browser doesn’t support HTML5

Украінскі шахцёр апісвае катаваньні ў палоне ў сэпаратыстаў.
Аляксандар Гураў, 36-гадовы шахцёр з Наваградаўкі на ўсходзе Украіны, расказвае, як яго выкралі і катавалі прарасейскія мяцежнікі пасьля таго, як ён зьняў сэпаратысцкі сьцяг з будынку адміністрацыі ў сваім родным горадзе.

У інтэрвію Радыё Свабода, якое ён даў у кіеўскім шпіталі, Гураў распавёў, што ягоныя выкрадальнікі спрабавалі саскрэбці патрыятычную татуіроўку на руцэ — украінскі сьцяг са словамі «Слава Украіне, Слава героям» — асколкамі разьбітай лямпачкі.