Былога чыноўніка «Белнафтахіма» асудзілі на 8 гадоў

Your browser doesn’t support HTML5

Былога чыноўніка «Белнафтахіма» асудзілі на 8 гадоў

Маскоўскі раённы суд Менска прызнаў былога высокапастаўленага чыноўніка канцэрна «Белнафтахім» Уладзімера Волкава вінаватым у хабарніцтве.
Волкаў засуджаны да 8 год зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і забароны займаць кіроўныя пасады яшчэ на 5 гадоў.

Засуджаны ад камэнтароў адмовіўся. Пракурор сказаў, што задаволены прысудам і ў камэнтары для Свабоды ня выключыў, што Волкаў будзе яго аспрэчваць.