Самазваны губэрнатар Луганшчыны ўцёк у Расею

Валеры Болатаў

Так званы «народны губэрнатар» Луганскай вобласьці Ўкраіны Валеры Болатаў, на якога ўчора, паводле сэпаратыстаў, быў зроблены замах, уцёк у Расею.
Памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Сяргей Астахаў паведаміў, што Болатаў выехаў праз пункт пропуску «Даўжанскі» як грамадзянін Украіны, паколькі забароны на выезд Болатава за мяжу ад украінскіх праваахоўных органаў не паступала.

Народны дэпутат Украіны Алег Ляшко, выступаючы сёньня ў Вярхоўнай Радзе, запатрабаваў ад уладаў пакараць вінаватых, якія, паводле яго словаў, імітуюць барацьбу з сэпаратызмам. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў даручыў падрыхтаваць запыт у Генэральную пракуратуру, Службу бясьпекі і Дзяржаўную памежную службы ў сувязі з уцёкамі Болатава.