Выставу пра Майдан у праскім Магістраце адкрыў мэр горада (фота)

Выстава фотаздымкаў «Сьвятло Майдану» адкрылася сёньня ў Чэхіі. Яе аўтары — чэскія, украінскія і беларускія фатографы. Фотаздымкі распавядаюць пра жыцьцё кіеўскага Майдану і яго герояў.

Радыё Свабода выступіла афіцыйным партнэрам мерапрыемства.

Выстава Андрэя Лобава, Максіма Баландзюха і Францішка Вячоркі адкрылася ў будынку мэрыі Прагі, пад патранатам мэра чэскай сталіцы Томаша Гудэчка, які адным зь першых чэскіх палітыкаў падтрымаў барацьбу ўкраінцаў.

Пад эгідай мэра ў Празе нядаўна адбыўся таксама дабрачынны канцэрт «Падай руку Ўкраіне».

Украінскі хлопчык, якога паранілі падчас падзеяў на Майдане, і які страціў нагу


Франак Вячорка з адным з арганізатараў выставы Расьціславам Пракап'юком






Некаторыя са здымкаў, якія ўвайшлі ў экспазыцыю:

Чорна-белы Майдан. Фота Францішка Вячоркі