Эўразьвяз пашырае сьпіс санкцыяў у дачыненьні да расейскіх уладаў

Эўрапейскі Зьвяз уводзіць санкцыі ў дачыненьні яшчэ да 13 чалавек, а таксама дзьвюх кампаніяў у сувязі з крызісам ва Ўкраіне.
Адпаведнае рашэньне прынята 12 траўня на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-сябраў Эўразьвязу. У санкцыйны сьпіс дададзеныя імёны грамадзянаў Расеі і асобаў, якія пражываюць у Крыме. Упершыню ў сьпісе і дзьве зарэгістраваныя ў Крыме кампаніі, якія, як адзначаюць эўрапейскія дыпляматы, былі нацыяналізаваныя Расеяй пасьля далучэньня Крыму да Расеі.

Раней Эўразьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да 48 расейцаў і ўкраінцаў за дзеяньні па эскаляцыі напружанасьці ва Ўкраіне. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю дзяржаваў ЭЗ, таксама замарожаныя іх фінансавыя актывы.