Начальнік міліцыі Марыюпаля Андрушчак вызвалены з палону

Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе аб вызваленьні з палону тэрарыстаў начальніка гарадзкога ўпраўленьня міліцыі Марыюпаля Валерыя Андрушчака.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Вызвалілі захопленага 9 траўня ў Марыюпалі Валерыя Андрушчака. Дай Бог яму здароўя! Дзякуй усім, хто дапамог», — напісаў Авакаў.

Кіраўніка Марыюпальскай гарадзкой міліцыі прарасейскія актывісты ўзялі ў палон у пятніцу, 9 траўня, падчас супрацьстаяньня каля будынку міліцыі.

11 траўня некаторыя СМІ паведамлялі, што Андрушчак знойдзены павешаным у раёне Марыюпальскага аэрапорту.

Раней дэпутат Алег Ляшко заяўляў, што Валеры Андрушчак жывы, але знаходзіцца ў цяжкім стане.