Выкрадзенага начальніка Марыюпальскай міліцыі знайшлі павешаным

Кіраўнік Марыюпальскага гарадзкога ўпраўленьня міліцыі Валеры Андрашчук, выкрадзены сэпаратыстамі 9 траўня, знойдзены павешаным у раёне Марыюпальскага аэрапорту.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на «Востраў» і крыніцу ў праваахоўных органах.

Як паведамлялася, выконваючым абавязкі начальніка Марыюпальскага гарупраўленьня міліцыі прызначаны Алег Маргун.