Сэпаратысты хочуць рэфэрэндуму 11 траўня

Незарэгістраваная грамадзкая арганізацыя «Данецкая рэспубліка» вырашыла правесьці свой «рэфэрэндум» насуперак пажаданьням расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
Пра гэта паведамляюць «Новости Донбасса».

У сеціве таксама зьявілася відэа пасяджэньня штабу сэпаратыстаў.


Рэфэрэндум тычыцца будучыні рэгіёну — заставацца яму ў складзе Ўкраіны ці стаць незалежным.

Раней Пуцін заклікаў сэпаратыстаў адкласьці правядзеньне «рэфэрэндуму».