Відэа: сэпаратысты абменьваюць палонных «альфаўцаў» на свайго паплечніка Губарава

У інтэрнэце зьявілася відэа, як сэпаратысты абменьвалі трох палонных супрацоўнікаў «Альфы» на затрыманага ўладамі Ўкраіны сэпаратыста Паўла Губарава і яшчэ двух чалавек.
Як паведамляе закадравы голас на відэа, абмен адбыўся на ўезьдзе ў Славянск.

7 траўня былі вызваленыя з палону тры супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня «Альфа», захопленыя ў Славянску, у абмен на Паўла Губарава, Ігара Перапечаенку і яшчэ аднаго сэпаратыста.

Даведка УНІАН: Ігар Перапечаенка — саўдзельнік «народнага мэра » Славянску Вячаслава Панамарова. Яго затрымалі ў Данецкім аэрапорце, калі ён вяртаўся з Масквы, дзе выступаў у жывым эфіры аднаго з цэнтральных тэлеканалаў. Затрыманага адразу ж пераправілі ў Кіеў, у Сьледчы ізалятар СБУ, дзе ўжо другі месяц знаходзіўся затрыманы на пачатку сакавіка «народны губэрнатар Данецку» Павал Губараў.