Чалавек выжыў пасьля падзеньня з вышыні 1500 м

Афіцэр вайскова-паветраных сіл Перу выжыў пасьля падзеньня з вышыні 1500 мэтраў, калі яго парашут не раскрыўся.
Інцыдэнт адбыўся падчас вучэньняў на поўдні краіны. Адна з стропаў парашуту абвілася вакол шыі афіцэра, з-за чаго вайсковец страціў прытомнасьць.

У выніку падзеньня афіцэр атрымаў толькі зьвіх шчыкалаткі. Паводле лекара, такое ўдалае прызямленьне здаецца цудам, перадае BBC.