Пачаўся суд над Андрэем Ткачовым

У Савецкім судзе Менску судзяць мадэратара суполак «Толькі ШОС!» і «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» Андрэя Ткачова.


Супрацоўнікі міліцыі склалі на яго адміністратыўныя пратаколы за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, перадае Праваабарончы цэнтар «Вясна».