У ваколіцах Славянску ідзе бой

На ўскраіне Cлавянску ідзе бой — група прарасейскіх баевікоў спрабавала вырвацца з гораду.
Пра гэта піша кіраўнік украінскага Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук:

«Паводле апэратыўных дадзеных групы „Інфармацыйны супраціў“, на ўскраіне Славянску ідзе бой. Група тэрарыстаў пад раніцу паспрабавала вырвацца з гораду. Гэтая спроба была сарваная сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі. Цяпер у раёне аднаго з блёкпастоў працягваецца супрацьстаяньне», — напісаў Дзьмітры Тымчук у сацыяльнай сетцы Facebook.

Ён падкрэсьліў, што з боку ўкраінскіх сілавікоў на дадзены момант страт няма. Пра страты сярод тэрарыстаў пакуль невядома.