Мэркель пракансультуецца з Парашэнкам

Ангела Мэркель

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Пётар Парашэнка наведае зь неафіцыйным візытам Германію для сустрэчы з канцлерам Ангелай Мэркель.
Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда».

Таксама заплянаваная сустрэча Парашэнкі зь міністрам замежных спраў Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і дэпутатамі Бундэстагу.

Публічных выступаў Парашэнкі не прадугледжваецца.