Удзельнікі праўкраінскага шэсьця ў Адэсе прыйшлі да міліцыі, каб пазнаёміцца з новым кіраўніком

У Адэсе актывісты мясцовага Эўрамайдану сабраліся на праўкраінскі мітынг, са сьцягамі Украіны яны прайшлі па вуліцах горада.

Мясцовыя эўрамайданаўцы сабраліся пасьля паведамленьня аб штурме адэскай управы міліцыі і вызваленьні 67 удзельнікаў масавых беспарадкаў у Адэсе 2 траўня.

Нягледзячы на тое, што памяшканьне вызваленае ад прарасейскіх мітынгоўцаў, удзельнікі праўкраінскай акцыі вырашылі ўсё ж такі прайсьці да ўправы, каб пазнаёміцца з новым кіраўніком адэскай міліцыі Іванам Кацерынчуком.

Пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі рушылі па вуліцах Адэсы, выкрыкваючы патрыятычныя лёзунгі.