Падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе ўкраінскія спэцслужбы страцілі 5 чалавек, яшчэ 12 параненыя.
«У раёне „Амстор“ чутныя стрэлы. Супэрмаркет закрылі», — пішуць у сацсетках пра падзеі ў Краматорску. Гараць покрыўкі. Чутныя выбухі. Па некаторых дадзеных, на дадзены момант украінскія сілавікі штурмуюць блёкпосты сэпаратыстаў на Яснагорцы.
Падчас правядзеньня антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе ўкраінскія спэцслужбы страцілі 5 чалавек, яшчэ 12 параненыя.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым сёньня на брыфінгу ў Кіеве паведаміў першы намесьнік старшыні СБУ, кіраўнік антытэрарыстычнай апэрацыі Васіль Крутаў.
«На жаль, мы маем пяцёра забітых і 12 параненых з боку сілаў АТА. На жаль, толькі ўчора мы атрымалі чатырох забітых», — сказаў ён.
Адказваючы на пытаньне, якія страты панесьлі тэрарысты, Крутаў сказаў: «Казаць пра канкрэтную колькасьць загінулых з боку суперніка вельмі складана, паколькі адбываюцца агнявыя кантакты. Але, паводле нашай інфармацыі, якую атрымалі, іх колькасьць дастаткова вялікая», — сказаў ён.
Як раней паведамляла Радыё Свабода, пасьля анэксіі Крыму Расея працягвае падтрымліваць сэпаратысцкія рухі з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ва Ўкраіне. У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адміністрацыйныя будынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай вобласьці, а таксама ў Луганску. Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, сэпаратысты выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў.
15 красавіка на поўначы Данецкай вобласці пачалася антытэрарыстычная апэрацыя. Камандуючы Нацыянальнай гвардыі Сьцяпан Палтарак паведаміў, што ўзброеныя тэрарысты падчас нападаў украінскіх вайскоўцаў прыкрываюцца дзецьмі і старымі.

Ну а вось тут сапраўды ў цэнтры Краматорску выбухнуў легкавы аўтамабіль pic.twitter.com/JztWNpkAIl
— Радыё Свабода (@svaboda) May 3, 2014