Абама і Мэркель абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне

Ангела Мэркель, Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у Вашынгтоне правядуць перамовы аб сытуацыі ва Ўкраіне.
Гэта будзе першая сустрэча лідэраў дзьвюх дзяржаў «вялікай сямёркі» пасьля анэксіі Расеяй у сакавіку крымскага рэгіёну Ўкраіны.

Прадстаўнік Белага дома Джэй Карні заявіў, што бакі абмяркуюць «невыкананьне Расеяй абавязацельстваў, замацаваных у Жэнэўскіх дамоўленасьцях».

1 траўня Мэркель заклікала прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна дапамагчы ў вызваленьні сямі ваенных інспэктараў з краін — сяброў АБСЭ, затрыманых сэпаратыстамі ў Славянску. Сярод гэтых людзей — чацьвёра нямецкіх афіцэраў, а таксама грамадзяне Даніі, Польшчы і Чэхіі.