Тэракты ў Кітаі, ёсьць ахвяры

Ня менш за тры чалавекі сталі ахвярамі выбуху на вакзале ў найбуйнейшым горадзе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну на захадзе Кітая, 80 чалавек параненыя, паведамляюць дзяржаўныя СМІ КНР.
На фотаздымках, якія зьявіліся ў сацсетках, бачныя раскіданыя з-за выбуху валізкі са сьлядамі крыві.

Выбух прыйшоўся на апошні дзень візыту старшыні краіны Сі Цзіньпіна ў Сіньцзян, падчас якога ён паабяцаў узмацніць барацьбу з тэрарызмам.

У Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне ня першы год адбываюцца міжэтнічныя сутыкненьні, перадае БіБіСі.

Пэкін абвінавачвае ўйгурскіх нацыяналістаў у забойстве 30 чалавек у горадзе Куньмін у сакавіку сёлета.