Украіна: У Алчэўску захапілі мэрыю

Група прарасейскіх актывістаў — каля 30 чалавек — увайшла ў будынак Алчэўскага гарсавету.
Яны правялі перамовы з прадстаўнікамі ўлады.

Над мэрыяй зьявіўся другі сьцяг. Аднак не Расеі, а Алчэўску. Сьцяг Украіны зьнялі.

Большую частку супрацоўнікаў выканкаму па абедзе адпусьцілі дадому, кіраўніцтва застаецца на працоўных месцах.

У Алчэўску чакаецца мітынг прарасейскіх актывістаў, перадае УНІАН.

Алчэўск — горад у Луганскай вобласьці Ўкраіны. Тут ёсьць мэталюргічны камбінат і коксахімічны завод.