У Горлаўцы сэпаратысты захапілі пяць інкасатарскіх машын без грошай

Сэпаратысты ў Горлаўцы, ілюстрацыйнае фота

28 красавіка сэпаратысты захапілі пяць інкасатарскіх аўтамабіляў Прыватбанка і зруйнавалі тэрмінал.
Падчас здарэньня затрымалі аднаго з інкасатараў, адвезьлі яго ў будынак УУС і прымусілі аддаць ключы ад аўтамабіляў. Пазьней яго адпусьцілі.

Паводле зьвестак супрацоўніка Прыватбанка Анатоля Чарнегі, тры аўтамабілі накіраваліся ў бок Арцёмаўска, а два знаходзяцца ў будынку міліцыі, які захоплены сэпаратыстамі.

Грошай у захопленых аўтамабілях не было, паведамляюць Навіны Данбасу