У Данецкай вобласьці захапілі трох супрацоўнікаў СБУ

Фота з сацыяльных сетак

Зламысьнікі з зброяй зьдзейсьнілі напад на супрацоўнікаў СБУ, перашкодзілі выкананьню заданьня і захапілі іх.

Служба бясьпекі Украіны пацьвярджае захоп яе супрацоўнікаў у Данецкай вобласьці, не ўдакладняючы колькасьць людзей і абставіны.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ, 26 красавіка ўвечары ў Горлаўцы група супрацоўнікаў СБУ ў рамках крымінальнай справы выконвала заданьне па затрыманьні грамадзяніна РФ, які падазраецца ў забойстве дэпутата Горлаўскай гарадзкой рады Уладзіміра Рыбака. Зламысьнікі са зброяй зьдзейсьнілі напад на супрацоўнікаў СБУ, перашкодзілі выкананьню заданьня і захапілі іх.

Пракуратура Данецкай вобласьці распачала крымінальную вытворчасьць па факце незаконнай перашкоды дзейнасьці супрацоўнікаў СБУ.

Штаб антытэрарыстычнай апэрацыі арыентаваны на вызваленьне супрацоўнікаў СБУ і затрыманьне ўзброеных злачынцаў.