Сэпаратысты захапілі завод у Краматорску

У Краматорску прарасейскія сілы захапілі Новакраматорскі машынабудаўнічы завод.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік украінскага Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук. У паведамленьні гаворыцца, што сэпаратысты прыбылі на завод на двух аўтамабілях. Захопнікі пакуль ніякіх патрабаваньняў не выстаўлялі.

Адзначаецца, што гэта прадпрыемства — горадаўтваральнае для Краматорску. Яно зьяўляецца найбуйнейшым у галіне машынабудаваньня ня толькі ва Ўкраіне, але і адным з найбуйнейшых у сьвеце.