Украінскія вайскоўцы на БТР прарваліся праз блёкпост сэпаратыстаў пад Славянскам

Пра гэта паведамляе РАР са спасылкай на інфармацыю іншых міжнародных агенцтваў.
Фатограф AFP бачыў 5 украінскіх бронетранспарцёраў.

Прэсавы сакратар сэпаратыстаў паведаміла AFP, што людзі, якія ўтрымліваюць кантроль над гарадзкой радай у Славянску, рыхтуюцца да штурму.

«Узброеныя мужчыны, якія ахоўваюць гарадзкую раду, застаюцца на месцы», — сказала яна, заўважыўшы, што іншым грамадзянскім асобам загадана пакінуць гэтае месца.

Reuters паведамляе, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі кантроль над блёк-пастом сэпаратыстаў на поўнач ад Славянску.