Украінскія вайскоўцы рухаюцца ў бок Славянску

Славянск, ілюстрацыйнае фота

Украінскія СМІ паведамляюць пра пачатак атакі ўкраінскай арміі на ўзброеных прарасейскіх сэпаратыстаў у Славянку Данецкай вобласьці.
Як паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на журналіста Рамана Бурко, сярод баевікоў у горадзе пачалася паніка:

«Украінскія вайскоўцы вызвалілі Хрэсьцішча, за 5 км ад Славянску. Танкі ўжо прайшлі Сідарава. Гэта таксама дзесьці 5–6 км ад Славянску. Гараць шыны на блёк-пасьце з боку Хрэсьцішча. Мабільнай сувязі апэратара МТС наагул няма. Усіх мірных жыхароў Славянску просяць схавацца ў сваіх дамах. Усе баевікі, якія не здалі зброю, будуць зьнішчаныя».

Сёньня раніцай паміж Славянскім і Сьвятагорскам група ўзброеных людзей атакавала сэпаратыстаў на блёк-пасьце, двое мужчын загінулі, ёсьць параненыя, паведаміў мясцовы сайт.