Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш заявіў аб пачатку фармаваньня з прадстаўнікоў Данецкага рэгіёну спэцбатальёна «Данбас».
«Усе свае дзеяньні мы ўзгадняем з кіраўніцтвам СНБА, МУС і СБУ», – заявіў ён у сераду на прэс-канфэрэнцыі ў Днепрапятроўску, перадае Інтэрфакс-Украіна.
Паводле яго, актывісты і падрыхтаваныя байцы арганізацыі гатовыя дапамагаць спэцслужбам.
Яраш таксама адзначыў, што ў яго няма боязі, што ўдзел чальцоў «Правага сэктару» ў спэцапэрацыі МУС і СБУ на ўсходзе справакуе хвалю сутыкненьняў з насельніцтвам Данбасу.
Ён таксама заявіў аб пераносе сваёй стаўкі ў Днепрапятроўск.
Яраш паведаміў, што здымаць сваю кандыдатуру з выбараў прэзыдэнта ня мае намеру, нягледзячы на тое, што адмовіўся ад правядзеньня перадвыбарчай кампаніі.