Мова і незалежнасьць растуць у цане. Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч ад 18.00

«Калі згубім расейскую мову — мы страцім розум, калі перастанем гаварыць па-беларуску — мы перастанем быць нацыяй».
«Калі сюды прыйдзе Пуцін, невядома яшчэ на чыім баку будуць ваяваць расейцы».

«Будуць працаваць хоць трохі нашы прадпрыемствы, нам ня страшныя ніякія танкі»

Заявы з пасланьня кіраўніка Беларусі ў камэнтарах Алега Трусава, Глеба Лабадзенкі, Паўла Вусава, Аляксандра Дабравольскага, Васіля Шлындзікава, Станіслава Багданкевіча, Яраслава Раманчука, Міхала Залескага.

Былы мэр Гомеля Піліпец атрымаў 5 гадоў турмы за махінацыі з кватэрамі. Яго заява пра незаконныя мэтады сьледзтва нібыта не знайшла пацьвярджэньня.

Попыт на беларускамоўную рэкляму трывала расьце. Пра свой вопыт раскажа генэральны партнэр сёлетняга фэстывалю AD.NAK кампанія Вэлком.