Чачэнска-беларуская страляніна ў маскоўскім мэтро

Адзін беларус шпіталізаваны ў коме ў выніку канфлікту, які здарыўся ў маскоўскім мэтро.
«Каля гадзіны ночы на ​перагоне паміж станцыямі „Парк культуры“ і „Крапоткінская“ паміж чатырма беларусамі і жыхаром Чачэнскай рэспублікі адбыўся канфлікт.
Падчас сваркі апошні з траўматычнага пісталету параніў дваіх супэрнікаў: адзін з раненьнямі галавы ў коме шпіталізаваны, другому аказалі дапамогу ў шпіталі і адпусьцілі», — паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік маскоўскага мэтрапалітэну.