Расея хоча зрабіць з Крыму казіно

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект пра стварэньне ў анэксаваным Крыме гульнявой зоны.
Праект фэдэральнага закона прадугледжвае ўнясеньне зьмяненьняў у закон «Аб дзяржаўным рэгуляваньні дзейнасьці па арганізацыі і правядзеньні азартных гульняў і ўнясеньні зьмяненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты РФ», паведамляе УНІАН.

Паводле законапраекту, межы крымскай гульнявой зоны будуць вызначацца расейскімі ворганамі ўлады ў анэксаваным Крыму.

На тэрыторыі Расеі створаныя чатыры гульнявыя зоны:
  • у Алтайскім краі («Сібірская манэта»)
  • Прыморскім краі («Прымор’е»)
  • Калінінградзкай вобласьці («Янтарная»)
  • ў Краснадарскім краі («Азоў-Сіці»).