Перабежчык Беразоўскі будзе намесьнікам камандуючага Чарнаморскага флёту Расеі

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прызначыў колішняга камандуючага ВМС Украіны контр-адмірала Дзяніса Бярозаўскага намесьнікам камандуючага Чарнаморскім флётам Расеі.

Да гэтага прызначэньня ён ачольваў Чарнаморскую вайскова-марскую вучэльню імя Нахімава, паведамляе ІТАР — ТАСС.

Бярозаўскі быў прызначаны камандуючым ВМС Украіны, але ў пачатку сакавіка ён здрадзіў украінскай прысязе і перайшоў на бок Расеі.

Ён таксама патрабаваў ад кіруючага складу флёту перайсьці на бок Расеі.

Пракуратура Ўкраіны завяла і расьследуе крымінальныя справы адносна здрады Ўкраіне былога камандуючага ВМС Украіны.