Турчынаў гатовы прызначыць губэрнатараў – кандыдатаў Данбасу

Аляксандар Турчынаў

В.а. прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў гатовы прызначыць губэрнатарамі тых, каго прапануюць жыхары Данецкай і Луганскай абласьцей.
Пра гэта Турчынаў заявіў у інтэрвію праграме «Падзеі тыдня» на тэлеканале «Украіна».

Ён падкрэсьліў, што рэфармаваньне мясцовага самакіраваньня немагчымае бязь зьменаў Канстытуцыі Ўкраіны.

«Зьмены ў Канстытуцыю патрабуюць, як мінімум, галасаваньня на дзьвюх сэсіях», – дадаў ён.

Пры гэтым ён дадаў, што ўжо сёньня гатовы падтрымаць «прызначэньне губэрнатараў, пакуль не ўступілі ў сілу зьмены Канстытуцыі, якіх прапануюць самі жыхары Данецкай і Луганскай абласьцей».