СБУ Украіны: Інцыдэнт у Славянску — цынічная правакацыя расейскіх спэцслужбаў

СБУ Ўкраіны ўсталявала, што ў ноч на 20 красавіка ў Славянску дзейнічалі дывэрсанты і прадстаўнікі крыміналітэта пры падтрымцы ГРУ Расеі.
«Узброеныя правапарушальнікі і дывэрсанты, якія тэрарызуюць мясцовае насельніцтсва ў Славянску ў з 19 на 20 красавіка зьдзейсьнілі цынічную правакацыю. У выніку інсцэніроўку зьнешняга нападу на блёк-пост і растрэлу некалькіх аўтамабіляў загінуў чалавек» — паведамляе прэс-рэліз СБУ.


Расейскія СМІ рас Xпаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што ў аднаго з нападнікаў былі знойдзеныя візітоўкі лідара «Правага сэктара» Дзьмітрыя Яраша. На гэтай падставе яны пашыраюць вэрсыю, што ініцыятарам абстрэла стаў «Правы сэктар». «Правы сэктар» абверг сваю датычнасьць да інцыдэнта.