У Славянску сэпаратысты зьбіваюць і рабуюць цыганоў — СМІ

Узброеныя сэпаратысты ўрываюцца ў дамы ромаў, зьбіваюць і рабуюць іх, незалежна ад полу і ўзросту, паведамляюць Навіны Данбасу.

У прыватнасьці, былі зьбітыя некалькі жанчын і дзяцей. Сэпаратысты сьцьвярджаюць, што яны дзейнічаюць па ўказаньні «народнага мэра» Вячаслава Панамарова.

Па словах відавочцаў, узброеныя людзі выгружаюць маёмасьць грамадзян у грузавыя аўтамабілі.