Прыднястроўе хоча, каб Расея прызнала яго незалежнасьць

Помнік Леніну каля парлямэнту ў Ціраспалі

Парламент Прыднястроўя перадаў Дзярждуме Расеі зварот з просьбай прызнаць незалежнасьць рэспублікі.
Зварот віцэ-спікеру Дзярждумы Івану Мельнікаву перадаў старшыня парлямэнту Прыднястроўя Міхаіл Берла.

«Падчас сустрэчы Бурла перадаў Мельнікаву арыгінал звароту Вярхоўнага Савету ПМР ад 16 красавіка 2014 году да старшыні Дзяржаўнай Думы з просьбай прыняць неабходныя рашэньні па прызнаньні Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі незалежнай дзяржавай», падведаміў Інтэрфаксу Павал Шчарбакоў, прэсавы сакратар Мельнікава.

У сераду дэпутаты Вярхоўнага Савету Прыднястроўя прынялі зварот да ААН , АБСЭ і ўладаў Расеі з просьбай прызнаць незалежнасьць Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі.