У Данецку пачаўся праўкраінскі мітынг. Жывая трансьляцыя

Гэта першы выступ патрыятычных сіл пасьля 13 сакавіка, калі прарасейскія ўзброеныя маладзёны жорстка зьбілі ўдзельнікаў праўкраінскай акцыі і забілі аднаго з актывістаў.
Прарасейскія сілы ўжо заявілі, што плянуюць сваю акцыю на той жа час і ў тым жа месцы Данецку, які выберуць праўкраінскія мітынгоўцы.

Па інфармацыі міліцыі, сэпаратысты могуць быць ўзброенымі аўтаматычнай зброяй і мець выбуховыя рэчывы. З-за такіх трывожных сыгналаў арганізатары праўкраінскай акцыі зьмянілі месца правядзеньня.

Сёньня арганізаваны студэнтамі праўкраінскі мітынг адбыўся ў Луганску.