Новыя зьвесткі: у Марыюпалі загінула 2, паранена 15

У Данецкай абласной адміністрацыі ўдакладнілі колькасьць загінуўшых пры штурме вайсковай часткі ў Марыюпалі.
Учора ўвечары падчас спробы штурму ваеннай часткі ў горадзе Марыюпалі Данецкай вобласьці загінулі два чалавекі і пацярпелі яшчэ 15. Такія лічбы падалі ў Дэпартамэнце аховы здароўя Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Там не ўдакладняюць, кім былі ахвяры — сэпаратыстамі або праваахоўнікамі. Пра гэта паведаміў тэлеканал «1+1».