Заўзятары «Дынама» і «Шахцёра» разам сьпявалі гімн

Архіўнае фота з матчу «Шахцёр»-«Дынама»

Перад матчам кіеўскага «Дынама» і данецкага «Шахцёра» ў Кіеве 16 красавіка заўзятары абедзьвюх камандаў стварылі вялізны сьцяг і герб Украіны на трыбунах стадыёна і сьпявалі ўкраінскі гімн.

Акцыя прайшла ў падтрымку адзінства краіны.