Мінабароны Ўкраіны абвяргае захоп БТР сэпаратыстамі

Ваеннае ведамства Ўкраіны ня ведае, адкуль у Краматорску ўзялася бронетэхніка з расейскімі сьцягамі.
У Мінабароны адмаўляюць факт захопу ўкраінскай бронетэхнікі ў Краматорску.

Як паведамляе Еспресо. TV, відэа, якое дэманструе захоп украінскай бронетэхнікі, у абаронным ведамстве назвалі «фэйкавым».