Украінскі афіцэр выведкі і салдат узятыя ў палон у раёне Славянску — СМІ

Славянск

Афіцэр выведкі і яго кіроўца — салдат тэрміновай службы, узятыя ў палон у аўторак сэпаратыстамі ў раёне Славянску, піша Украінская праўда.

Пра гэта паведамляюць крыніцы ва Ўзброеных сілах Украіны.

«Некалькі гадзін таму група зь пяці машын прывяла моцна зьбітага афіцэра ў адну з вайсковых частак у Амуросіеўскім раёне Данецкай вобласьці. Тэрарысты выклікалі камбата і запатрабавалі перадысьлякаваць частку і прысягнуць „народу Данбасу“. Інакш пагражалі забіць закладнікаў», — гаворыцца ў матэрыяле.

«Пасьля таго, як вайскоўцы адмовіліся гэта зрабіць, тэрарысты выехалі. Лёс закладнікаў застаецца невядомым», — адзначае выданьне.