ЗША ня лічаць падзеі ва Ўкраіне грамадзянскай вайной

Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзярждэпартаменту ЗША Джэн Сакі, паведамляе УНІАН са спасылкай на «Эхо Москвы».

Паводле яе слоў, у Вашынгтоне ня моцна сумняваюцца ў наяўнасьці сувязі паміж Расеяй і ўзброенымі сэпаратыстамі, якія правакуюць беспарадкі ва ўсходніх абласьцях Украіны.

«Украінскі ўрад прадпрымае свае крокі, пасылае свае войскі, каб аднавіць парадак, але гэта наўрад ці можна назваць грамадзянскай вайной», — падкрэсьліла Сакі.